2026-07-25 08:14 UTC
Калісьці, калі нарадзіліся дзеці я закінуў трэніроўкі. Так, я разумеў, што гэта можа і будзе ўплываць на маё здароўе не самым лепшым чынам. Так, горш стала ад таго што апроч працы сядзеў за рулём не адну гадзіну, спачатку каб адвезці дзяцей у беларускі дзіцячы сад, забраць іх. А потым яшчэ і адвезці Францішка на тэрапію.
Так, гэта значыла яшчэ і тое, што я нешта забіраю ў Марціна, што частка нашага агульнага часу будзе праходзіць ў цэнтрах, дзе будуць дапамагаць Францішку. Што мы будзем размаўляць, чытаць і гуляцца, чакаючы Францішка. Кажуць, Бог няроўна дзеліць. Я толькі чалавек і не ведаю, як роўна падзяліць адно жыццё на двух сыноў, якія маюць настолькі розныя патрэбы. Спадзяюся, некалькі Марцін мяне зразумее і прабачыць за гэта.
У мінулым годзе Францішак пайшоў у школу. Было цяжка, аўтыстам заўсёды цяжка адаптавацца да новага. І я ўбачыў, што ён патрабуе патрымкі. Што ён не гатовы ездзіць у школу са спецыялістамі, якія возяць дзяцей да школы з лодзьскіх гарадскіх ліній. Францішку патрэбны быў нехта блізкі побач, бо надта шмат усяго адразу змянілася.
Я ўзяў на сябе гэтую працу. Так, гэта азначана прыблізна тры з паловай, а то і чатыры гадзіны паездак штодня каб адвезці Францішка ў школку на Ніцярнянай, а потым даехаць да працы. Увечары тое ж самае ў адваротным парадку. Гэта было цяжка, бо разам з працай займала 11-12 гадзін штодня і з'ядала не толькі амаль весь мой час, але і абсалютна ўсе сілы. На выходных я ляжяў плазам, не маючы сіл падняцца. Усё што я хацеў гэта спаць. Альбо памерці, але спаць таксама неблага. Часам я дапаўзаў да касцёла. Але гэта было амаль невыноснае напружанне. Помню кожны такі шчаслівы момант.
Калі дадаць, што я вельмі не люблю раннія абуджэнні, а ў выніку практычна весь школьны год я ўставаў а пятай, то гэта выглядала як катаванне. Штодня. Тыдзень за тыднем, месяц за месяцам. Дабраахвотна.
Replies (0)
No replies.