Elektrine lite

← Feed

@andrej_z@mastodon.com.pl

2026-05-09 13:29 UTC

Увага спасылка на вельмі маніпулятыўны тэкст, каторы проста невыносна смярдзіць. З тэкста вы даведаецеся, што ў стужцы спадара Лянкевіча не было ніякага абурэння з нагоды таго што Камунікат быў знішчаны. Цікава, у мяне было даволі шмат. Можа ў яго нейкая стужка неўдадая, ці можа ён меў на ўвазе пэўную "групу беларускіх даследчыкаў"? Загадка. Праўда, абураліся збольшага тым, што нехта гэта зрабіў, а не тым, што камінікатаўская база тэкстаў была даступная сайту не толькі на чытанне, але і на запіс. Пэўна, гэта і паслужыла прычынай таго, што спасылку на гэты артыкул паставіў у сябе спадар Іванюк, заснавальнік Камуніката. Бо ў яго ў сябрах даволі шмат з тых людзей, якія абураліся ў маёй стужцы, і некалькі з тых, каторыя абураліся, але ў маёй стужцы іх няма. Не хвалюйцеся, спадар Яраслаў, ніхто вас не вінаваціць. Усім вельмі балюча ад таго, што такі важны рэсурс ў выніку атакі быў калі не знішчаны, то моцна пашкоджаны. З далейшых маніпуляцый вынікае, што альбо кіберпартызаны і знішчылі Камунікат, альбо яны такое ж гаўно, які і кіберкрасаўцы, але мы павінны іх любіць і паважаць хаця б за тое, што шкоды беларускай культуры ад іх пакуль меньш. Я не зразумеў, але тут даволі тонкае адрозненне, як на мой густ. Шчыра кажучы, гэта нейкая слаба перавараная арганіка, як на мой густ. Цудоўны прыклад таго, як можна быць больш БТ, чым само БТ. https://reform.news/postradavshij-kamunikat-provinivshiesja-kibery-i-grobovoe-molchanie-gruppy-belarusskih-issledovatelej

Replies (0)

No replies.